Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з 27 студзеня па 3 лютага пройдзе экалагічная акцыя "Птушкі ля кармушкі".
Мэта акцыі - прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да зімуючых птушкак, каб палегчыць для іх перыяд зімоўкі, а таксама павысіць узровень экалагічнай актыўнасці насельніцтва.

Ні запэцканы мішка мелам,
Ад нараджэння ён белы.
Хай не спрабаваў маліны —
Жывы-здаровы ў краю пінгвінаў!

Менавіта такім вершам пачаўся занятак у старэйшай групе. Сёння на занятку дзеці стваралі аплікацыю з ватных дзіскаў, развівалі выяўленчыя творчыя здольнасці, выхоўвалі эстэтычныя пачуцці. На працягу тыдня ў групе ўдакладняюць і пашыраюць веды дзеці пра жывёл Поўначы: іх знешні від, павадкі, харчаванне, пра іх дзіцянят.

27 января 2021 в 13:36 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

26 студзеня 2021 года раніцай і днём на тэрыторыі Гродзенскай вобласці чакаецца моцны мокры снег, завіруха, у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/ с, месцамі да 21-23 м/с.раніцай і днём у Гродне і Гродзенскім раёне - узмацненне ветру парывамі 15-20 м / с, завіруха.
Будзьце асцярожныя!

26 января 2021 в 07:21 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

У рамках тыдня "Хатнія птушкі і іх птушаняты", у сярэдней групе быў праведзены занятак - канструяванне па тэме"Кураняты". На занятку дашкольнікі развівалі эстэтычнае ўспрыманне, вучыліся злучаць вобраз, замацоўвалі навык карыстання нажніцамі.

25 января 2021 в 11:12 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Ты прыйшоў на дзень нараджэння – весяліся!
Ты прыйшоў на дзень нараджэння – усміхніся!

18 СТУДЗЕНЯ стартавала рэспубліканская акцыя «БЯСПЕКА - У КОЖНЫ ДОМ»

Падведзены вынікі агляду-конкурсу на ЛЕПШАЕ НАВАГОДНЯЕ АФАРМЛЕННЕ ЎСТАНОЎ АДУКАЦЫІ ГРОДЗЕНСКАГА РАЁНА

В акции приняли участие более 50 организаций и предприятий Гродненского района.

Наибольшее количество спонсорских средств выделено:

СПК им.И.П.Сенько – 6 130,20 руб.

СПК имени В.И.Кремко – 5 957,84 руб.;

СПК «Прогресс-Вертелишки» - 5 655,00 руб.;

СПК «Озеры Гродненского района» - 3 547,30 руб.;

КПСУП «Гродненская птицефабрика» - 3 042,00 руб.;

СПК «Пограничный» - 2 278,67 руб.;

СПК им.Деньщикова - 1 316, 38 руб.;

СПК «Свислочь» - 1 074,42 руб.;

ООО «ШерриТорг» - 1030, 44 руб.;

Ф-л «Гродненское зверохозяйство» - 1000,00 руб.

Студзень прынёс не толькі мноства святочных дзён, але і парадаваў снегам, па якім паспелі ўжо засумаваць і дзеці, і дарослыя.

Самая любімая задума - гэта лепка снегавіка.
Дзеці заўсёды чакаюць прыход зімы, першы ❄️ снег ... Бацькі таксама могуць дапамагчы сваім дзецям выпрабаваць усе радасці гэтай цудоўнай пары года і разнастаіць іх вольны час на свежым паветры.

Каляды — народнае зімовае свята. Працягваецца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.
Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.
Першая вячэра (24-25 снежня/6—7 студзеня), што мела назву «Поснай» ці «Вялікай Куцці» — гэта канец шасцітыднёвага Піліпаўскага посту, пачатак святочных дзён і вечароў. Напярэдадні Калядаў з самай раніцы ў кожнай хаце старанна прыбіраліся, уся сям'я мылася, а пасля пачыналі гатаваць вячэру. За стол сядалі, як толькі на небе з'яўлялася першая зорка. У гэтым звычаі адлюстраваліся вядомыя хрысціянскія ўяўленні аб цудоўнай зорцы, якая паказвала вандроўнікам шлях да месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Пад абрус на святочны стол абавязкова падкладалі сена, што асэнсоўвалася як напамін аб тым, што Ісус адразу пасля нараджэння быў пакладзены на сена ў яслях. Збожжа, прызначанае для сяўбы, ставілі ў рэшаце на покуць, дзеля павышэння ўрадлівасці. Гаспадар запрашаў за святочны стол Дзядоў, чыя прысутнасць была гарантам жыццёвай стабільнасці ўсяго роду. Святочная вячэра складалася з 12 страваў. На першую куццю імкнуліся не хадзіць у чужыя хаты з-за прыкметы, што жывёла сыдзе са двара і прападзе. Менавіта Куцця і сімвалізуе калектыўную (сямейную) долю (дабрабыт, шчасце), і таму пакаштаваць яе мусіў кожны.
Вечар напярэдадні Новага года (31 снежня-1 студзеня / 13 студзеня — 14 студзеня) называецца «шчодрым», «ласым». Гэтую назву свята атрымала ад шчодрай куцці. На стол ставілі смажаныя каўбасы, свежаніну, сыр, яечню, бліны з верашчака. У цэнтры навагодняй абрадавай ежы знаходзілася мяса свінні, якая з-за сваёй пладавітасці ўспрымалася, як сімвал урадлівасці. Сустрэча Новага года абавязкова суправаджалася шчадраваннем. Цэнтральнай дзеючай асобай шчадроўнага гурту была «каза» — жвавы, здатны да танцаў хлопец, апрануты ў вывернуты кажух. Ён трымаў у руках зробленую з дрэва або з паперы галаву казы. «Казу» суправаджаў павадыр, які павінен быў умець складна гаварыць. У гурт таксама ўваходзілі музыканты, механошы, песеннікі, якія падтрымлівалі галоўных дзеючых асоб.
Трэцяя, «Посная», «Вадзяная» Каляда (5 студзеня — 6 студзеня / 18—19 студзеня), супадае з Вадохрышчам. Менавіта ў памяць аб Хрышчэнні Ісуса Хрыста ў водах Іардану ўстаноўлена гэта свята. Святочная вячэра складалася з няцотнай колькасці посных страваў. На Хрышчэнне хадзілі ў царкву і імкнуліся як мага хутчэй вярнуцца дадому — тады ўраджай гаспадар збярэ першым. Сена, на якім на працягу Калядаў стаяла куцця, паступова аддавалі хатняй жывёле, як ахоўны сродак ад хвароб і ад шкоднага ўплыву ведзьмаў.
Калядаванне — традыцыя з язычніцкімі каранямі. Увечары група сялян (часам дзяўчат, хлопцаў, дзяцей) апраналася ў жывёл (Казу, Тура, Бусла, Зайца), у розных дзіўных чароўных істот (Дзеда, Бабу, Цыгана, Чорта) і хадзілі па вёсцы або ехалі на возе. Яны спыняліся ля кожнага двара, і кожны гаспадар павінны быў запрасіць іх сабе ў хату, інакш, верылі сяляне, на будучы год шчасця і дабрабыту не будзе. Калядоўнікі спявалі, танцавалі, гралі на дудзе і бубне, ладзілі імправізаваныя сцэны. Напрыканцы выступлення яны ў форме песні ці вершаванага звароту жадалі гаспадарам багацця, здароўя, сямейнага ладу.
Гаспадар выносіў калядоўнікам хлеб, сала, мяса, садавіну, каўбасы, бліны. Усё гэта калядоўшчыкі складалі ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэйшай. На развітанне яны жадалі гаспадару шчасця, багацця, каб сыны жаніліся і дачкі замуж выходзілі. І ішлі далей па вёсцы. Калі ў гурце быў персанаж-Каза, то сігналам несці пачастунак быў момант, калі Каза падала на падлогу і быццам «памірала». Гэта азначала вялікае няшчасце: значыць, не будзе ўраджаю і дабрабыту. Трэба ажывіць казу: прынесці пачастункаў. І калядоўшчыкі спявалі адпаведныя песні.

24 декабря 2020 в 16:43 | Белабокая А. Г. | нет комментариев

З 7 па 31 снежня 2020 года ў Гродзенскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя Міністэрства надзвычайных сітуацый "Бяспечны Новы год!», у якой прынялі ўдзел і выхаванцы Яслі-сада аграгарадка Квасоўка.

21 декабря 2020 в 16:29 | Белабокая А. Г. | нет комментариев

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" праходзіць з 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2020 года №583. У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны, а таксама ў Яслі-садзе аграгарадка Квасоўка для рабят будуць праходзіць навагоднія прадстаўленні.
Акцыя пройдзе з выкананнем санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання і папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19

18 декабря 2020 в 11:36 | Белабокая А. Г. | нет комментариев

Паважаныя Бацькі! Запрашаем Вас прыняць удзел у выставе зімовых падзелак “Снегавік” да 7 снежня!

1 декабря 2020 в 11:23 | Анацкая Г. М. | нет комментариев

Заглянул осенний праздник в детский сад, Чтоб порадовать и взрослых и ребят!
Музыкальное развлечение в старшей группе интегрированного обучения и воспитания

30 октября 2020 в 11:29 | Белабокая А. Г. | нет комментариев