Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны

У мэтах зніжэння колькасці пажараў і гібелі на іх людзей аб'яўлена правядзенне Адзінага дня бяспекі. Стартуе ён з 20 лютага і працягнуцца да 1 сакавіка.
На працягу 10 дзён работнікі МНС з удзелам усіх суб'ектаў прафілактыкі будуць праводзіць мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў.

24 февраля 2021 в 14:52 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Трубы гучныя спяваюць –
Нашай арміі салют!
У космас караблі плывуць –
Нашай арміі салют!
На планеце мір і праца –
Нашай арміі салют!

23 февраля 2021 в 11:15 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

22 лютага ў другой малодшай групе прайшло вясёлае свята "Клоун Тоша ў гасцях", які сваімі жартамі, гульнямі, загадкамі спрыяў стварэнню вясёлага і радаснага настрою ў дзетвары.

Азнаёміцца з поўнай фотасправаздачай можна ў галерэі.

22 февраля 2021 в 18:27 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Стаіць,выглядаючы з жыта,
Як зорачка-знічка здалёк,
Што ўпала іскрынкай з блакіту,
Палеткаў краса — васілёк.

22 февраля 2021 в 11:41 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы.

21 февраля 2021 в 09:23 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Агарод у дзіцячым садку патрэбен для таго, каб знаёміць дашкольнікаў з прыродай і яе сезоннымі зменамі.
Акрамя гэтага, агарод у дзіцячым садку і пасільная праца дзяцей на яго тэрыторыі аказваюць уплыў на фарміраванне элементарных экалагічных уяўленняў у дашкольнікаў.
Зімовы агарод - гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Сумесная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву.

19 февраля 2021 в 11:15 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

24 лютага 2021 г. з 10.00 да 11.00 адбудзецца "прамая тэлефонная лінія" з начальнікам упраўлення адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Аксаміт Таццянай Міхайлаўнай.
Свае пытанні вы можаце задаць па тэлефоне 8 (0152) 72 15 85.

16 февраля 2021 в 20:35 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Уважаемые родители (законные представители)!

Главное управление образования Гродненского облисполкома информирует, что 19 февраля 2021 г. в 18.30 на странице ГАИ Гродно в социальной сети Instagram (https://instagram.com/gai_grodno) состоится онлайн-трансляция по вопросам детского дорожно-транспортного травматизма с участием начальника главного управления образования облисполкома Абрамчика Р.Ю. и начальника отделения агитации и пропаганды ГАИ управления внутренних дел облисполкома Цыдика А.Ф.

К участию в мероприятии приглашаются педагогические работники и родительская общественность.

16 февраля 2021 в 17:51 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Сёння першая малодшая група сумесна з выхавальнікам рабілі снежны лабірынт. Занятак выклікаў у дзяцей цікавасць да будаўніцтва лабірынта. Вучыліся працаваць разам, дамагацца выканання мэты агульнымі намаганнямі.

15 февраля 2021 в 11:42 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Сёння на занятку старэйшая група замацоўвала веды пра ўласцівасці матэрыялаў (дрэва, шкло, метал) на аснове параўнання; фармавалі ўменні знаходзіць выхад у зададзенай сітуацыі; развівалі вобразнае мысленне, уяўленне, дапытлівасць, увага; развівалі гаворка дзяцей.

15 февраля 2021 в 10:40 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Зімовы агарод у дзіцячым садку з'яўляецца вельмі прыемным заняткам, асабліва зімой і вясной, калі хочацца не толькі пакаштаваць свежыя дары прыроды, але і паглядзець на колеры зеляніны ці памідораў. Але няма нічога прыемней, калі першая вясновая зеляніна паспявае прама ў цябе на падаконніку. Гэта могуць быць лук, пятрушка,укроп, і нават лісце салаты. Агарод на падаконніку — выдатны спосаб развеяць сезонную тугу па прыродным колерам і цяпла. Пашырыць ўяўленняў дзяцей аб тым, як даглядаць за раслінамі ў пакаёвых умовах, абагульнення уяўленняў аб неабходнасці святла, цяпла, вільгаці глебы для росту раслін, развіцця пазнавальных і творчых здольнасцяў дзяцей.

12 февраля 2021 в 10:13 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Дзеці вучыліся маляваць метадам тычка жырафа, перадаючы характэрныя асаблівасці жывёлы; замацоўвалі ўменне правільна трымаць пэндзлік. Занятак быў накіраваны на развіццё творчых здольнасцей і выхаванне самастойнасці.

11 февраля 2021 в 18:51 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Хоць у нас чатыры ножкі, пад дахам – чатыры ножкі,
Мы не мышкі і коткі.А на даху-ежа да лыжкі (Стол)
Менавіта з загадак пра мэблю распачаўся занятак у другой малодшай групе.
На занятку ўспаміналі з дзецьмі казку "Тры мядзведзя". Разглядалі мэблю ў гульнявым кутку ў нашых лялек.
Дзеці далей працавалі за сваім працоўным месцам, перш, чым прыступіць да працы з пластылінам, успомнілі, як трэба з ім працаваць: трэба на дошках для лепкі, запэцканыя рукі выціраем сурвэткамі.
У канцы занятку дзеці паказалі адзін аднаму-які стол у іх атрымаўся.

11 февраля 2021 в 10:24 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

9 февраля в 14.00 на базе Квасовской средней школы состоялась диалоговая площадка "Перспективы развития системы образования", по наиболее актуальным проблемам и перспективам в развитии системы образования Республики Беларусь.

10 февраля 2021 в 10:11 | Белабокая А. Г. | нет комментариев

Прыйшла доўгачаканая зіма, настаў цяжкі час для птушак. Увесь корм накрыла белае покрыва зімы. І каб выжыць неяк нашым птушкам сябрам у гэты складаны суровы для іх час, другая малодшая група вырашыла прыйсці ім на дапамогу і пакарміць птушыных сяброў!

5 февраля 2021 в 17:53 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

Зіма для птушак – самае цяжкае пара года: шмат птушак гіне ад холаду і голаду. Птушкі прылятаюць да нашых жылішчаў за дапамогай, і мы павінны дапамагчы птушкам перажыць зіму сябрам.
У рамках рэалізацыі акцыі бацькі з дзецьмі вырабілі з непрыдатнага матэрыялу кармушкі для птушак. У кожнага яны атрымаліся розныя, але зроблены з душой, з цяплом.
Гэтыя кармушкі будуць развешаныя на нашых участках і арганізавана рэгулярная падкормка птушак.

5 февраля 2021 в 12:52 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

«Там у суровых краях
На халодных крыгах,
Ходзяць на марозе
Гордыя Пінгвіны.» аўтар С.Міхайлоў.
Сёння ў сярэдняй групе прайшоў занятак - лепка “Сябры для пінгвіна”. Дзеці вучыліся ляпіць пінгвіна, захоўвая велічыню частак цела; развівалі творчае мысленне, дробную маторыку. Занятак был напраўлены на выхаванне самастойнасці, акуратнасці, але выхавацель Скамарошка Алена Іванаўна сачыла ўважліва за дзецьмі, дапамагала, калі была патрэбна дапамога.

4 февраля 2021 в 13:29 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

З 1 лютага 2021 года памер платы за харчаванне ў дзіцячым садзе складае:

на дзіця ад 1 да 3 гадоў (ясельная група) - 2,75 руб. у дзень;

на дзіця ад 4 да 6 гадоў - 3,51 руб. у дзень;

4 февраля 2021 в 09:00 | Белабокая А. Г. | нет комментариев

Месцы прагулак у дзіцячых садках-гэта цэлы маленькі свет, у якім можна і спакойна пагуляць, і пабегаць. Пясочніцы - для маленькіх творцаў, веранды - для юных гаспадароў, тэматычныя фігуры - для гульняў з размеркаваннем роляў. Аднак зімой амаль усе гульні на дзіцячых пляцоўках становяцца недаступнымі. І тады сапраўдным выхадам становяцца снежныя пабудовы ў дзіцячым садзе. У любой мясцовасці, дзе снег не з'яўляецца дэфіцытам. Зімовыя пабудовы ў дзіцячым садзе могуць быць вельмі разнастайныя па сваім дызайне і складанасці, яны здольныя стаць не толькі аб'ектам для дзіцячых гульняў, але і выдатным упрыгожваннем тэрыторыі дзіцячага саду!

1 февраля 2021 в 16:17 | Кулеш Т. М. | нет комментариев

У другой малодшай групе прайшоў занятак па лепцы “Міска для кацяняці”. Выхавацель паведаў пра кацяня Пушок, які чакае ў госці сяброў-вяселых кацянят, але місак не хапае!
Патрэбна кацяняці дапамагчы-зрабіць місачкі.
На занятку дзеці фарміравалм ўяўленне аб способах лепкі прадметаў,выхоўвалі ўстойлівы інтарэс да лепкі.

28 января 2021 в 10:37 | Кулеш Т. М. | нет комментариев