Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Памяць пра Вялікую Перамогу

Дата: 26 сентября 2018 в 15:46, Обновлено 8 февраля 2019 в 08:42

Лента Навін - ВАВ

Вялікая Айчынная вайна ў Беларусі

У гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёй мільёнаў людзей, разрабаваная і напаўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа, які ўнёс вялікі ўклад у Перамогу над фашызмам  – свяшчэнная.

Сярод 34,4 мільёна савецкіх воінаў, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, больш за 1,3 мільёна – беларусы і ўраджэнцы Беларусі.

На беларускай зямлі Вялікая Айчынная вайна (22 чэрвеня 1941 г. – 9 мая 1945 г.) доўжылася 3 гады 1 месяц і 6 дзён – з 22 чэрвеня 1941-га па 28 ліпеня 1944 года. Тут праходзілі маштабныя баі і ваенныя аперацыі, сярод якіх:

  • гераічная абарона Брэсцкай крэпасці ў першыя дні вайны;

  • абарона Магілёва, які не здаваўся 23 дні і ночы;

  • "Баграціён" – адна з найвялікшых наступальных аперацый у гісторыі чалавецтва…

Акупіраваная фашыстамі Беларусь стала краінай, дзе разгарнуўся буйнейшы ў Еўропе партызанскі і падпольны рух. Супраць захопнікаў змагаліся больш за 374 тысячы партызан, больш як 70 тысяч удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле.

Першы партызанскі бой Другой сусветнай вайны правёў 28 чэрвеня 1941 годаў наваколлі Пінска атрад легендарнага камандзіра Васіля Каржа.

Першымі партызанамі-героямі СССР у 1941 годзе сталі беларусы Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі.

У ліпені 1943 года на чыгуначнай станцыі ў Асіповічах партызаны ажыццявілі буйнейшую дыверсію, узарваўшы 4 нямецкія эшалоны з боепрыпасамі і танкамі "Тыгр". А адным з самых вялікіх партызанскіх баёў у гісторыі вайны стала Полацка-Лепельская бітва 1944 года.

Да канца 1943 года пад кантролем партызан знаходзілася 108 тысяч км² – амаль 60% акупіраванай праціўнікам тэрыторыі. Сярод самых вялікіх партызанскіх зонбылі КлічаўскаяПолацка-ЛепельскаяСуражскія (Віцебскія) "вароты"

У час Вялікай Айчыннай вайны менавіта ў беларускім Мінску дзейнічала самае вялікае гарадское антыфашысцкае падполле ў Еўропе.

Адной з самых памятных старонак гісторыі мінскага супраціўлення стала аперацыя па ліквідацыі стаўленіка Гітлера ў Беларусі – гаўляйтара Вільгельма Кубэ. У ноч на 22 верасня 1943 года ў пасцелі ката, які знішчыў сотні тысяч жыццяў, узарвалася смяротная міна.

Праз гады гэта гісторыя была пакладзена ў аснову сюжэту вядомага савецкага фільма "Гадзіннік спыніўся апоўначы" – першай кінастужкі аб героях мінскага падполля…

Аднак нягледзячы на гераічнае супраціўленне народа, Беларусь, якая стаяла на шляху нацысцкай арміі Германіі, несла ў гады вайны незаменныя страты

На беларускай зямлі былі разрабаваны і разбураны 209 з 270 гарадоў. Фашысты правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый, поўнасцю або часткова знішчыўшы 5454 вёскі.

Сумна вядомым сімвалам бязлітаснай расправы стала спаленая разам з людзьмі Хатынь, лёс якой падзялілі яшчэ сотні вёсак краіны…

На тэрыторыі Беларусі фашысты стварылі больш як 260 лагераў смерці і месц масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе:

  • чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці "Трасцянец", дзе знішчылі больш за 200 тысяч чалавек (ёсць сведчанні, што ахвяр было намнога больш – амаль 546 тысяч);

  • жудасны дзіцячы канцлагер у вёсцы Чырвоны Бераг, дзе самымі бесчалавечнымі спосабамі з юных ахвяр – да смерці – забіралі кроў для патрэб нямецкіх шпіталяў;

  • Азарыцкая зона смерці, дзе пад адкрытым небам нацысты трымалі тысячы хворых на сыпны тыф, збіраючыся выкарыстоўваць людзей у якасці бактэрыялагічнай зброі супраць наступаючай Чырвонай Арміі…

Паводле няпоўных даных, у лагерах на тэрыторыі Беларусі нацысты знішчылі амаль 1,5 мільёна чалавек – не толькі мясцовых жыхароў, але і вывезеных з Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Францыі, Германіі…

***

Пасля заканчэння той страшэннай вайны Беларусь яшчэ доўгія гады аднаўлялася ад разбурэнняў і страт. І да нашых дзён краіна  свята шануе памяць аб ахвярах фашызму, подзвігу герояў і мужнасці людзей, якія жылі ў цяжкі час і аддавалі ўсё, каб наблізіць доўгачаканы  Дзень Перамогі.

Кожны год у Беларусі праходзіць мноства мерапрыемстваў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мясцінах гераічных баёў і чалавечых трагедый створаны мемарыяльныя комплексы і ўстаноўлены абеліскі, распрацаваны ўнікальныя гістарычныя маршруты.

Ва ўсіх гарадах краіны дзейнічаюць экспазіцыі пра вайну, а галоўным сховішчам рарытэтаў з'яўляецца заснаваны менавіта ў Мінску першы ў свеце музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У памятныя дні – пачатку  вайны, прарыўных наступаў аперацыі "Баграціён" і, вядома, Вялікай Перамогі – у розных кутках Беларусі праходзяць маштабныя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі.

На некалькі гадзін перанесціся ў ваенны час можна у гераічнай Брэсцкай крэпасціі на "Лініі Сталіна" пад Мінскам, у Магілёве (бітва на Буйніцкім полі), ВіцебскуГомелі (бой пры фарсіраванні Дняпра), на Аўгустоўскім канале ў наваколлі Гродна, іншых гарадах краіны.

Прыехаўшы ў Беларусь, вы ўбачыце, з якой пашанай тут ставяцца да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і як берагуць мір, заваяваны цаной мільёнаў жыццяў…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.