Водгук маладога спецыяліста, настаўніка фізічнага выхавання Бондзюш Дар'і Валяр'янаўны ДУА "Яслі-сад аграгарадка Квасоўка" .
У наш час прафесія настаўніка вельмі запатрабаваная. На гэтай прафесіі трымаецца наша грамадства. Настаўнікі перадаюць веды новым пакаленням, выхоўваюць сваіх вучняў і прывіваюць ім карысныя якасці. Уважлівасць, спагадлівасць, дабрыня, тактоўнасць - характарыстыкі ідэальнага педагога.
Дзіця - палатно, настаўнік - мастак, а тэхналогіі і метады навучання - пэндзлікі і палітра, з дапамогай якіх настаўнік піша свайго вучня. І, непасрэдна, ад настаўніка залежыць тое, якім ён будзе.
Мне падабаецца прафесія, якую я абрала. Яна прыносіць мне задавальненне. Я лічу, што настаўнік не толькі чалавек, які перадае веды, а ў першую чаргу гэта таварыш, памочнік.
У працы з дзецьмі я стараюся быць для іх прыкладам.
У канцы я хачу сказаць, што ні кроплі не пашкадавала аб выбары сваёй прафесіі.
Быць настаўнікам - гэта вельмі складаная, але пасільная задача. Гэта менавіта тая прафесія, якая непадобная на іншыя.
У калектыве мяне сустрэлі ветліва, засялілі ў добраўпарадкаваны інтэрнат, дзе жывуць такія ж маладыя педагогі, як і я.