Задачамі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў з'яўляюцца.
- Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў аб сваёй Радзіме, якая можа быть прадстаўлена наступным чынам: прыродазнаўчыя і геаграфічныя звесткі (геагарафічныя асаблівасці роднага краю, клімату, прыроды, краіны), звесткі аб жыцці свайго народа (асаблівасці быту, працы, культуры, традыцый), сацыяльныя звесткі (веды аб родным горадзе (вёсцы), сталіцы, краіне, веды аб назве краіны, яе сталіцы, іншых гарадоў, дзяржаўнай сімволіцы), некаторыя гістарычныя звесткі (аб жыцці народа ў розныя перыяды, аб подзвігах людзей у гады Вялікай Айчыйнай вайны, веды аб гістарычных помніках горада, вуліц).
- Выхаванне ў дашкольнікаў інтарэса да навакальнага свету, эмацыянальнай імпатыі на падзеі грамадскага жыцця. Прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа, захапленнетворамі народнай творчасці, любоў да прыроды, ненавісць да ворагаў.
- Уключэнне дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненню атрыманых ведаў прадугледжвае форміраванне ў дзяцей наступныхнавыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць удзелў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.
Ажыццяўленне комплекснага падыходу да выхавання ў духе патрыятызму, далучэнне дашкольнікаў да гісторыі і культуры роднага горада, мясцовым славутасцям, выхаванне любові і прывязаннсці да роднага краю прахлдзіць праз шэраг прынцыпаў:
- Прынцып гістарызму рэалізуецца шляхам захавання храналагічнага парадку апісаных з'яў і зводзіцца да двух гістарычных паняццяў: мінулае (даўным-даўно) і сучаснае (у нашыя дні).
- Прынцып гуманізацыі прадугледжвае ўменне педагога стаць на пазіцыю дзіцяці, улічваць яго думку, не ігнарыраваць яго пачуцці і эмоцыі, бачыць ў дзіцяці раўнапраўнага партнёра, і таксама арыентавацца на вышэйшыя агульначалавечыя паняцці – любоў да сям'і, роднага краю, Айчыны.
- Прынцып дыферэнцыяцыі заключаецца ў стварэнні аптымальных умоў для самарэалізацыі кожнага дзіцяці ў працэсе засваення ведаў аб родным горадзе (вёсцы) з ўлікам узросту, назапашанага ім вопыту, асаблівасцей эмацыянальнай і пазнавальнай сферы і інш.
- Прынцып інтэграцыі реалізуецца ў супрацоўніцтве з сям'ёй, дзіцячай бібліятэкай, музеямі горада і г.д.