Хутар Сарасекі Хутар Сарасекі знаходзіцца на ўскраіне вёскі Квасоўка. Пабудовы XIX ст перабудаваны спачатку пад гаспадарчыя, а потым пад жылыя памяшканні калгаса імя В.І. Крэмко. Захаваліся рэшткі парку, у якім размешчаны канеферма і заалагічны парк. |
Касцёл рымска-каталіцкай парафіі Непарочнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў Квасоўцы. Першы ўспамін аб Квасоўскай парафіі звязаны з датай 2 лютага 1626г. У гэты дзень літоўскі маршалак выдаў дакумент на дазвол будаўніцтва у Квасоўцы касцёла Непарочнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны. Быў пабудаваны драўляны касцёл. Аднак у першай палове 18ст. касцёл патрабаваў рамонту. І ў 1747г. на месцы старога касцёла быў пабудаваны новы. Таксама драўляны касцёл. У 1870г. у Квасоўцы быў пабудаваны мураваны касцёл. З 1868 года ў Гродзенскім архіве захавалася справа Пагаранскага землеўладальніка Паўла Рагоўскага, які абараняў сваё права на каталіцкую веру. Пасля доўгіх пошукаў дазволу ў мясцовай улады ён зразумеў, што можа яму дапамагчы толькі сам цар. І ён пяшком накіроўваецца ў Пецярбург да цара Аляксандра ІІ за дазволам быць католікам. Вандроўка закончылася поспехам. Вярнуўся Павел Рагоўскі з царскім дазволам вызнаваць каталіцкую веру, чаго ўвесь род Рагоўскіх трымаецца да дня сёняшняга. У 1870 г. у Квасоўцы быў пабудаваны мураваны касцёл, які стаіць па сённяшні дзень. Стыль пабудовы – неаготыка. Над уваходам размешчаны хор і арганы на 10 галасоў. У 1944 годзе касцёл пацярпеў у час нямецкіх абстрэлаў. Фасад упрыгожаны дзвюма нішамі, у якіх знаходзяцца фігуры св. Казіміра – патрона Літвы, і св. Максіміліяна Кольбы – патрона Гродзенскай дыяцэзіі. Аўтар скульптур – мясцовы майстар, разбяр па дрэву С. П. Бык. Каля ўсходняй сцяны мура знаходзіцца мураваная званніца. Раней было 4 званы, цяпер 3: адзін захаваўся з 1802 г., другі выплаўленны у 1937 г. со старага разбітага звана. |
Памятны знак заснаваны ў гонар заснавання калгаса імя В.І.Крэмко Памятны знак заснаваны ў гонар заснавання калгаса імя В.І.Крэмко. Устаноўлены на цэнтральнай плошчы ў в.Квасоўка Гродзенскай вобласці, Гродзенскага раёна ў 2004 г. Камень прывезены з в.Хліставічы. Камень важыць каля 30 тон. На памятным выгравіраны надпіс “55 год СВК “Кастрычнік”. Уваходзіць у архітэктурны комплекс плочшы. |
Сядзібны дом канца ХІХ ст. ў в. Лікоўка. Сядзібны дом канца ХІХ ст. у в. Лікоўка пабудаваны з чырвонай цэглы. У цяперашні час там размешчаны жылыя памяшканні калгаса імя В.І.Крэмко. |
Гісторыя ўзнікнення возера У 1991 годзе было закончана будаўніцтва штучнага возера ля Квасоўкі, плошчай у 17 га. У 1992 годзе талыя воды запоўнілі яго. Лета 1992 года выдалася надзвычай засушлівым. Такой засухі не помнілі нават пажылыя людзі. Усе гадалі: ці вытрымае, толькі што ўзведзенае штучнае вадасховішча, выпрабаванне стыхіі? Вытрымала! Больш таго, ля яго ў нясцерпную спёку дарослыя і дзеці знаходзяць так патрэбную ім прахалоду. Тут людзі катаюцца на лодках, проста адпачываюць на беразе. Але возера не толькі палепшыла быт жыхароў Квасоўкі. Яно змяніла ў лепшы бок экалагічнае становішча ў цэлым. У паветры стала больш вільгаці, наяўнасць вадасховішча папярэджвае спад грунтовых вод, які часта назіраецца, калі праводзіцца меліярацыя, пры якой балотныя воды проста спускаюцца ў бліжэйшую рэчку. Каля возера высаджаны сотні дрэўцаў, і праз некаторы час тут зашумеў малады парк – выдатнае месца адпачынку для людзей. У самым возеры ўжо разведзены розныя віды рыбы, і аматары рыбнай лоўлі гадзінамі прападаюць на беразе. Прыцягвае наш вадаём і вадаплавачную птушку. Адным словам, возера прыносіць толькі карысць, робіць наша жыццё больш цікавым і разнастайным. Можна летам купацца, зімой можна катацца на каньках, толькі не трэба забываць пра бяспеку на вадзе і тады будзе ўсё добра! |
Помнік Герою Беларусі Віталію Ільічу Крэмко. Віталій Ільіч Крэмко, былы старшыня калгаса імя В.І Крэмко. Ён нарадзіўся ў 1941 годзе ў весцы Беражная Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Навагрудскі калгас – тэхнікум, затым Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. З 1969 па 1984 год працаваў у калгасе “Прагрэс” Гродзенскага раёна. З 1984 года – старшыня калгаса “Кастрычнік”. Віталій Ільіч узнагароджаны ордэнам Леніна /1988 г./, дзвюма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, дзвюма медалямі ВДНГ у 1972 г. і ў 1982 г. З 2002 г. – Герой Беларусі. У 2010 г. на цэнтральнай плошчы в.Квасоўка устаноўлены помнік Герою Беларусі В.І.Крэмко. |