Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Ці задавальняе Вас арганізацыя харчавання ў установе?
Всего 9 человек
Голосование
Ці лічыце Вы карыснай і змястоўнай інфармацыю сайта?
Всего 11 человек
Голосование
Каким играм отдает предпочтение Ваш ребенок?
Всего 12 человек
Официальное наименование:
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад аграгарадка Квасоўка"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования
Населенный пункт:
аг. Квасовка
Адрес:
231705, Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, агр. Квасоўка, завулак Першамайскі, д. 15
Телефон:
8 (0152) 919-437 (загадчык)
E-mail:
guo.yasli-sad.kvasovka@mail.ru

     

Мы рады вітаць Вас на сайце нашай дашкольнай установы адукацыі

"Яслі - сад аграгарадка Квасоўка"

     Ён адрасаваны клапатлівым бацькам выхаванцаў дзіцячага садка, а таксама ўсім жадаючым бліжэй пазнаёміцца.

На нашым сайце Вы можаце знайсці інфармацыю пра гісторыю дзіцячага сада, пра праграмы выхавання і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, пазнаёміцца ​​з нарматыўна-прававымі дакументамі, даведацца пра апошнія навіны, наведаць фотагалерэю, падзяліцца сваімі сакрэтамі выхавання.

    Мы спадзяемся, што пазнаёміўшыся бліжэй, мы створым каманду аднадумцаў, што дасць магчымасць забяспечыць камфортныя ўмовы для кожнага дзіцяці.

      Ад таго, якім будзе свет дзяцінства, залежыць і тое, якім будзе наш свет.

     Зробім яго радасным, справядлівым, чыстым і добрым.

 З павагай,

                 загадчык: Ірына Раманаўна Юхнеўская.

На што толькі не ідуць выхавацелі, каб замацаваць веды ў выхаванцаў. Пераапрануцца ў лекара? Лёгка! Калі доктар расказвае пра здаровы лад жыцця, гэта нашмат цікавей і запамінаецца лепш. Занятак у старэйшай групе, выхавацель Дзюрдзь Галіна Дзмітрыўна.

На гэтым тыдне да нас завіталі госці з горада і паказалі мультфильмы на вялікім экране. У зале было цёмна і ціха, усе дзеці захапіліся неверагодным сюжэтам. А сюжэт быў просты - бяспека ў нашым жыцці. Яшчэ раз успомніць пра бяспеку на дарозе, дома, у грамадскіх месцах ніколі не пашкодзіць.

Наведванне бібліятэкі ўжо стала добрай традыцыяй у нашым садку. Старэйшая група два разы на год заходзіць на літаратурныя хвілінкі. Заўседы нас там чакаюць цікавыя кнігі, часопісы, размовы і абавязкова віктарыны. Мы вельмы рады такім сябрам і будзем чакаць запрашэнне на новую сустрэчу.

На штогадовым канцэрце, які быў пасвячэнны Дню Настаўніка, Якубеня Таццяна Казіміраўна была ўзнагароджана граматай раённага аддзела адукацыі за добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення. Увесь калектыў дзіцячага сада віншуе і жадае высокіх дасягненняў у прафесійным жыцці, дабрабыту ў сям'і і рэалізацыі пастаўленых мэтаў.

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў Гродзенскага раёна ўшаноўвалі ў Квасоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. У Квасоўку з'ехаліся настаўнікі і дырэктара агульнаадукацыйных школ, загадчыкі дашкольнымі ўстановамі, прадстаўнікі аддзела адукацыі і ветэраны галіны.
Хвалюючым момантам ўрачыстага сходу стала ўзнагароджанне лепшых педагогаў. Граматы, падзячныя лісты былі ўручаны за высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.

Дзеці дашкольнага ўзросту адрозніваюцца наяўнасцю фантазіі. Нават працы пад кіраўніцтвам выхавацеля адрозніваюцца адзін ад аднаго, кожнае дзіця неўсвядомлена праяўляе сваю індывідуальнасць. Задачай выхавацеля застаецца толькі падтрымаць яе і даць штрушок да далейшага развіцця.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.