Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ВЯЛІКДЗЕНЬ У БЕЛАРУСІ

Дата: 15 апреля 2020 в 08:18
345 просмотров

Вялікдзень – веснавое свята старажытных славян у гонар Бога Сонца, абуджэння прыроды і надыходу «вялікіх дзѐн» палявых работ. Таксама гэта свята называлі яшчэ Вяліканне альбо Вялічка. Вялікдзень быў адным з самых радасных свят у жыцці земляроба. Адзначалі яго ўрачыста, гатавалі багата страў. З велікоднага тыдня пачыналіся летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. Вялікдзень, як ніякае іншае свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічнага і жыццесцвярджальнага характару. Пазней да яго прымеркавалі галоўнае хрысціянскае свята – «Уваскрэсенне» распятага Хрыста. У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка да 8 мая. Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану душы да Вялікадня быў перадвелікодны сямітыднѐвы пост. Велікодная ноч з суботы на нядзелю – святочная, калі не спалі, палілі вогнішчы, асвячалі ў царкве яйкі, пірагі, тварожную «пасху» і інш. Зранку пасля богаслужэння ў гонар уваскрэсення Хрыстова разгаўляліся і тройчы радасна віталіся «Хрыстос уваскрэс!», цалаваліся.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.